Архив новостей - СШ №8 г.Кобрина
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.02.2021

Міжнародны дзень роднай мовы

… Не, я не супраць розных іншых моў,

Але мне роднай смак заўсёды мілы.

І я – падданы беларускіх слоў,

Тых, да якіх Радзіма прычасціла.

                            Н. Гальпяровіч

У свеце вельмі многа розных моў, але толькі адна з іх родная. Менавіта яна для чалавека самая прыгожая, любімая і дарагая. І кожны год 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы людзі прызнаюцца ў любові да матчынага слова.

Да гэтага дня ў нашай школе было прымеркавана шмат мерапрыемстваў. Самыя малодшыя школьнікі, вучні пачатковых класаў, праяўлялі кемлівасць, разгадваючы загадкі, крыжаванкі, філворды, спаборнічалі ў конкурсе “Знаўцы роднага слова”, удзельнічалі ў паэтычнай часіне.

Старшакласнікі ўжо хутка пачнуць самастойнае жыццё, ад іх залежыць будучыня нашай краіны і беларускай мовы. І таму разам са сваімі настаўнікамі на класных і інармацыйных гадзінах яны разважалі, ці трэба свету моўная раўнастайнасць, ці залежыць лёс роднай мовы ад кожнага чалавека.

Настаўнікі англійскай мовы разам з вучнямі разважалі пра тое, за што яны любяць беларускую мову, думалі, чаму трэба вывучаць замежныя мовы і пры гэтым не забываць пра родную. У выніку была аформлена выстава беларускіх выслоўяў з адпаведнымі выказваннямі на англійскай мове.

Далучыцца да беларускага слова вучні маюць мажлівасць у школьнай бібліятэцы. Стэнд-выстава, аформлены да Дня роднай мовы, знаёміць наведвальнікаў з лепшымі творамі беларускай літаратуры, з вядомымі мастакамі беларускага слова.

Свята роднага слова, безумоўна, завяршыцца, але беларуская мова не перастане гучаць у школе. Гэта дае надзею на шчаслівую будучыню нашай роднай мовы!