Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў нашай школе - СШ №8 г.Кобрина

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў нашай школе

«Роднае слова – святы ізумруд,”- так пісаў пра мову Уладзімір Караткевіч.  Жыве мова – жыве народ.  І пакуль кожны беларус будзе разумець гэта, наша мова будзе гучаць, квітнець.  Слова – самае цудоўнае, што ў нас ёсць.  Таму  добрай традыцыяй у нашай школе стала правядзенне  мерапрыемств,   прысвечаных  Міжнароднаму дню роднай мовы, які  адзначаецца 21 лютага.

      Напярэдадні  свята  школьінкі  праверылі сваё веданне роднай мовы  ў    рэспубліканскім  конкурсе “Буслік”, а таксама прынялі ўдзел у раённай віктарыне “Знаўцы роднай мовы”.

      Да  Дня   мовы  настаўнікамі беларускай мовы і бібліятэкарамі  былі  наладжаны    выставы мастацкай літаратуры  і перыёдыкі,  аформлены     стэнды  з  адказами  на пытанне: чаму патрэбна вывучаць беларускую мову.  

       У Дзень роднай мовы, 21 лютага,      на ўроках  настаўнікі  арганізоўвалі   работу  з тэкстамі,  выказваннямі  па адпаведнай тэматыцы,  праводзілі    інфармацыйныя хвілінкі “Дзень роднай мовы”. На  вялікіх пырапынках вучні 9 классаў разам са сваёй настаўніцай Дарашчук Л.М.   наладзілі   выразнае  чытанне вершаў вядомых беларускіх паэтаў пра родну мову.   Вучні пачатковых классаў  разам са сваімі настаўнікамі   правялі  фальклорнае свята  на беларускай мове “ У гасцях  у Дзеда Года”. А цудоўным завяршэннем Дня роднай мовы стала літаратурна-музычная імпрэза, у якой  школьнікі  розных узростаў  прачыталі   вершы на беларускай мове і  паказалі інсценіроўкі  ўрыўкаў з паэмы “Новая зямля” Я.Коласа.   Ганаровымі гасцямі  мерапрыемства сталі ветэран Айчыннай вайны Нінэль Паўлавіч  Гасюк і   загадчык вучэбна-метадычнага кабінета раённага аддзела адукацыі  Петруковіч Т.І.

  Сапраўды, свята роднай мовы ў нашай школе запомнiцца надоўга, бо праведзена цiкава i ад душы.