Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа №8 г. Кобрына" функцыянуе з 1 верасня 1988 года. Будынак пабудаваны работнікамі будаўнічага трэста № 8 г. Брэста. У 2012-2014 гг. быў зроблены капітальны рамонт школы.
З 4 красавіка 1988 года па 1 жніўня 2013 года дырэктарам дадзенай установы адукацыі быў Рыгор Мікалаевіч Кандраценя.
З 1 жніўня 2013 года кіраўніком з'яўляецца Іван Аляксандравіч Пінгаль.
Цяпер школа ажыццяўляе навучанне і выхаванне 1386 навучэнцаў, ёсць 55 класаў-камплектаў.
Ва ўстанове ажыццяўляецца профільнае навучанне з паглыбленым вывучэннем хіміі, біялогіі, матэматыкі, англійскай і рускай мовы, грамадазнаўства.
Ва ўстанове арганізавана работа розных аб'яднанняў па інтарэсах. На працягу навучальнага года на 2-3 ступенях адукацыі праводзяцца прадметныя факультатыўныя заняткі, арганізаваны дадатковыя заняткі на платнай аснове па прадметах агульнаадукацыйнай школы і па падрыхтоўцы 5-гадовых дзяцей да школы.
У СШ №8 працуюць таленавітыя, кваліфікаваныя і працавітыя настаўнікі, якія ўмеюць перадаваць свае веды і вопыт дзецям. Аб гэтым сведчаць шматлікія ўзнагароды навучэнцаў на раённых і абласных алімпіядах, конкурсах рознага ўзроўню і ў даследчай дзейнасці. Толькі ў гэтым навучальным годзе навучэнцы атрымалі 20 дыпломы на другім этапе рэспубліканскай алімпіяды. На абласным конкурсе даследаванняў нашы навучэнцы ўзнагароджаны 6 дыпломамі. Штогод папаўняецца спіс медалістаў школы. У 2023-2024 навучальным годзе 6 навучэнцаў скончылі школу з медалямі.
У 2007 г. створаны гістарычны музейны пакой “Сцежкамі мінулага”, у якім сістэматычна праводзіцца абнаўленне экспазіцый.
У школе ёсць 38 навучальных кабінетаў, 2 камп'ютарныя класы, 2 вучэбныя майстэрні, кабінеты: абслугоўваючай працы, метадычны, дэфектолага, псіхолага, СППС, рытмікі, педагогаў - арганізатараў, а таксама бібліятэка, актавая зала, 2 спартыўныя залы, сталовая. Ёсць стадыён, цяпліца, дапаможныя памяшканні.