Архіў навін - СШ №8 г.Кобрина
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.04.17

Фальклорнае свята «У гасцях у Дзеда Года».

       22  сакавiка 2017года  ў 3 «А» класе прайшло  фальклорнае свята «У гасцях у Дзеда Года». Падрыхтоўка да яго  iшла некалькi месяцаў. Свята ўключала элементы народных свят (Каляды, Масленiца, Гуканне вясны)  i  народныя песнi.  У свяце прымалi  ўдзел  бацькi,што стварае   ўмовы  для сумеснай дзейнасцiдзяцей  i дарослых. У канцы свята гаспадыня частавала   ўсiх духмяным караваем, аладкамi  i    пячэннем.