Архіў навін - СШ №8 г.Кобрина
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.02.21

Мае любімыя словы па-беларуску

Свята роднай мовы вучні 6 “Е” класа адзначалі ў суботу 20 лютага. Рабяты праявілі ініцыятыву правесці апытванне сярод вучняў і настаўнікаў школы. Пытанне простае: “Назавіце свае любімыя словы”. У выніку атрымалася цудоўная выстава беларускіх слоў і выразаў “Мае любімыя словы па-беларуску”.

Дзякуючы гэтаму мерапрыемству, вучні не толькі ўспомнілі беларускія словы, але і даведаліся пра новыя, пашырылі свой слоўнікавы запас; фарміравалі камунікатыўнае ўменне і культуру маўлення. Праца са словам садзейнічала выхаванню грамадзянскасці, павагі і любові да роднай мовы.