Архив новостей - СШ №8 г.Кобрина
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

02.05.2017

135-гадоваму юбілею вялікіх песняроў беларускага народа прысвячаецца!

      2017 год у Беларусі  праходзіць  пад знакам 135-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай  літаратуры  Янкі Купалы і Якуба Коласа.

     Гістарычная  заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету.

  28 красавіка наша  школа прыняла  ўдзел  ў раённай акцыі, прысвечанай 135-годдзю з дня нараджэння беларускіх класікаў. На працягу дня  вучні  і настаўнікі далучаліся да творчасці  вялікіх майстроў  слова.  Па школе распаўсюджваліся інфармацыйныя буклеты  і лістоўкі   з  мудрымі выказваннямі  знакамітых беларусаў. У класах праводзіліся класныя, інфармацыйныя  гадзіны  і адкрытыя ўрокі, прысвечаныя творчасці  Купалы  і  Коласа.  Перад вучнямі пачатковых класаў выступіла  лектарская  група 5 класа па тэме ”Славутыя сыны зямлі беларускай”. Малодшыя школьнікі таксама  прынялі  ўдзел   ў конкурсе   малюнкаў па творах Я.Купалы і Я.Коласа .

      Асаблівую  цікавасць выклікалі  Вялікая беларуская  дыктоўка, у якой прынялі  ўдзел  педагогі  і бацькі, ідэманстрацыявідэазапісаў чытання вершаў на памяць супрацоўнікамі  школы.

     Дзень Коласа  і Купалы ў школе прайшоў  вельмі цікава  і пазнавальна.