Першы урок у вучняу нашай школы быȳ прысвечаны тэме “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”. Гэта дазволіла юным жыхарам Кобрына ȳспомніць гісторыю горада, яго асабістыя мясціны, а таксама людзей, якія ȳ розныя гады праславілі сваю малую радзіму. Вучні некаторых сярэдніх класаȳ разам са сваімі класнымі кіраȳнікамі адправіліся непасрэдны на экскурсіі па роднаму гораду, астатнія зрабілі гэта завочна. А старшакласнікі сабраліся ȳ актавай зале, каб прызнацца ȳ любові да Кобрына ȳ вершах і песнях. Вучні адзначылі, што ганарацца дасягненнямі свайго горада, што ён па -свойму прыгожы і непаўторны, што пасля дажынак 2009 года Кобрын стаȳ адным з самых прыгожых гарадоȳ Беларусі.