Архив новостей - СШ №8 г.Кобрина
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2019

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў нашай школе

       21 лютага ў нашей школе святкавалі Дзень беларускай мовы. Было праведзена шмат цікавых мерапрыемстваў,   прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы.

     Асноўнымі арганізатарамі сталі настаўнікі беларускай мовы і класныя кіраўнікі. Да Дня  бібліятэкарамі былі наладжаны   выставы мастацкай літаратуры і перыёдыкі. Малодшыя школьнікі з дапамогай сваіх настаўнікаў знаёміліся з беларускімі казкамі, прыказкамі і прымаўкамі, з вядомымі беларускімі пісьменнікамі і паэтамі, прыймалі ўдзел у конкурсе чытальнікаў беларускай мовы, а такама паказвалі сваё веданне   роднай мовы ў рэспубліканскім конкурсе “Буслік”. Для вучняу 5-7 класаў   былі падрыхтаваны гульні- спаборніцтвы на веданне беларускай мовы, віктарыны “Не проста ў словы мы гуляем-па-беларуску размаўляем”, а пазней іх запрасілі на святочны канцэрт у актавую залу.

       На ўроках настаўнікі арганізоўвалі   работу з тэкстамі, выказваннямі па адпаведнай тэматыцы, праводзілі   інфармацыйныя хвілінкі “Дзень роднай мовы”. Вучні 8”Д” і 10 “А” разам сас сваімі настаунікамі Вайтовіч В.В. і Дарашчук Л.М. падрыхтавалі імпрэзу “Гучы, родная мова”, якую прадэманстравалаі на вялікім перапынку.

Старшакласнікі   адправіліся святкаваць Дзень роднай мовы у Кіселявецкую сярэднюю школу.          Сапраўды, свята роднай мовы ў нашай школе запомнiцца надоўга, бо праведзена цiкава i ад душы.