Архив новостей - СШ №8 г.Кобрина
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2020

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”.                     

                                                                                      Змітрок Бядуля

 Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Сёння у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы.

   Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

      Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

Па традыцыі ў школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, якія садзейнічалі папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства.

Вучні  ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Кобрына” прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах “Размаўляй са мной па-беларуску” , “З любоўю да роднага слова”. Дзеці ўзбагачалі  слоўнікавы запас пад час удзелу ў інтэлектуальным турніры “ Не проста ў словы мы гуляем – па-беларуску раззмаўляем” ,  набывалі карысныя навыкі зносін на роднай мове, знаёміліся з беларускай культурай і гісторыяй пры дапамозе разнастайных конкурсаў і гульняў: “Знаўца роднай мовы”, “ З родным словам па жыцці”, “Сябруй з роднай мовай”. У суботу вучні 9-ых і 11-ых класаў адзначылі свята прыказак, прымавак і фразеалагізмаў “Сказаў як звязаў”.

Дзень роднай мовы — гэта нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.