Архив новостей - СШ №8 г.Кобрина
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.12.2021

Да юбілею Максіма Багдановіча

9 снежня 2021 года ў школе адзначылі 130-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча – паэта, перакладчыка, літаратурнага крытыка.

У школьным фае размясцілася выстава цытат і афарызмаў М. Багдановіча, а таксама фотаздымкі паэта і яго сям’і. Класныя кіраўнікі правялі класныя і інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя класіку беларускай літаратуры.

Максім Багдановіч быў сярод тых піянераў беларускага нацыянальнага адраджэння, хто спрабаваў паказаць месца і ролю беларускага народа ў гісторыі і часе, сфармуляваць нацыянальную ідэю беларусаў, асэнсаваць шляхі далейшага развіцця беларускай нацыі.

Драматызм тэмпераменту, важкасць слова, высокамастацкасць вобраза, філасофскае бачанне, гістарызм і глыбіня мыслення зрабілі яго волатам нацыянальнага адраджэння. Ён стаў уровень з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Гарэцкім.

І нам, хто ўжо жыве ў XXI стагоддзі, спадчына паэта цікавая, блізкая і зразумелая, таму што творы яго напоўнены агульначалавечымі каштоўнасцямі, вартасць якіх з гадамі толькі расце.