Архив новостей - СШ №8 г.Кобрина
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2022

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы — няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці.

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Год народнага адзінства для вучняў 1-11 класаў адбыліся мерапрыемствы, якія садзейнічалі выхаванню ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Вучні нашай школы сталі ўдзельнікамі раёнай акцыі “Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску”.

Пачалося свята з размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, а таксама пра неабходнасць захоўваць яе. На мерапрыемствах гучалі вершы пра родную мову. Падчас свята вучні пашырылі свой слоўнікавы запас і праявілі творчыя здольнасці. Яны прынялі ўдзел у гульнях, дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, разгадвалі загадкі і рэбусы. Дзеці спаборнічалі ў конкурсе чытальнікаў і віктарынах, падбіралі розным прадметам беларускія назвы. Свята запомнілася ўсім. Кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў ёй — гісторыя народа.