Архив новостей - СШ №8 г.Кобрина
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.02.2023

Міжнародны дзень роднай мовы

Мова продкаў нашых і нашчадкаў –
Шэпт дубровы і пчаліны звон, –
Нам цябе ласкава і ашчадна
Спазнаваць ажно да скону дзён,
Па чужых краях не пабірацца,
Не аддаць цябе на забыццё,
Наша невычэрпнае багацце,
Наша несмяротнае жыццё.
                       Г.Бураўкін

   Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без  мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну  засталася ўнікальная мова  – жывая і  мілагучная,  песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

     У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў школе прайшло шэраг мерапрыемстваў. Усе яны былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў падлеткаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.

21 лютага настаўнікі і вучні нашай школы прынялі ўдзел у раённай акцыі “Мы засеем радасцю планету, мы ўсмешкамі азорым шыр...”(Чытаем, спяваем і размаўляем па-беларуску”). У фае 2 паверха гучалі песні па-беларуску ў сумесным выкананні вучняў і настаўнікаў. Ва ўсіх класах прайшлі класныя і інфармацыйныя гадзіны “Гавары па-беларуску”, прысвечаныя роднаму слову.

Для вучняў 5-ых класаў арганізавалі сустрэчу з членам літаратурна-паэтычнага аб’яднання “Белый аист” Зінаідай Навасад “Паэтычнае натхненне”. Зінаіда Іванаўна пазнаёміла вучняў з асноўнымі матывамі сваё творчасці, раскрыла “сакрэты” вершаскладання. Сустрэча атрымалася душэўнай, цёплай і цікавай!

У той жа дзень вучаніцы 11 класа наведалі раённую бібліятэку і прынялі ўдзел у конкурсе “Чытайка”. Мартынчук Дар’я атрымала Дыплом за 1 месца ў конкурсе чытання тэкстаў на беларускай мове. Ганарымся поспехамі сваіх вучняў!

Флэш-батл “Хуткамоўкі. Чытаем разам” праходзіў на працягу тыдня для сямікласнікаў. З вялікім інтарэсам дасылалі вучні свае відэа ў мабільную праграму “Вайбер”, каб паспаборнічаць за званне лепшага чытача хуткамовак. Пераможца быў вызначаны шляхам галасавання.

22 лютага была арганізавана прэзентацыя даследчай працы вучняў 6-га класа “У гасцях у “Вясёлкі”. Скончылася святкаванне 25 лютага інтэлектуальнай гульнёй “Пароль неўміручасці – родная мова” для вучняў 11-ых класаў і гульнёй-конкурсам для вучняў 6-ых класаў “Свята роднага слова”.

   Спадзяемся, што мерапрыемствы, якія прысвяцілі беларускай мове, нікога не пакінулі абыякавымі, і, мы, настаўнікі, разам з нашымі вучнямі змаглі данесці да ўсіх тое, што павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса, - гордасць за сваю мову!