Архив новостей - СШ №8 г.Кобрина
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.02.2024

Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы

 

Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову.

 Якуб Колас

 

   Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без  мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну  засталася ўнікальная мова  – жывая і  мілагучная,  песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

     У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў школе прайшло шэраг мерапрыемстваў. Усе яны былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў падлеткаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.

 21 лютага настаўнікі і вучні нашай школы прынялі ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы. У фае 2 паверха вучні разгадвалі фразеалагізмы па малюнках, за што мелі магчымасць атрымаць салодкі падарунак. Ва ўсіх класах прайшлі класныя і інфармацыйныя гадзіны “21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы”, прысвечаныя беларускаму слову.

Для пяцікласнікаў арганізавалі кіналекторый у кінатэатры “Радуга”, прысвечаны Дню роднай мовы. Для вучняў былі наладжаны музычныя перапынкі “Спяваем па- беларуску”. Тэматычныя ўрокі “Гучы, родная мова!” прайшлі ў 9-ых класах.

   Старшакласнікі спрабавалі свае сілы ў гульне “Што? Дзе? Калі?”, а вучні пачатковых класаў -  у конкурсе “Чытаем вершы на роднай мове” і віктарыне знаўцаў беларускай мовы.

22 лютага вучні 2-9-ых класаў прынялі ўдзел у конкурсе “Буслік”.

   Скончылася святкаванне 24 лютага інтэлектуальнай гульнёй -конкурсам “Беларуская скарбонка” для вучняў 7-ых класаў і інтэлектуальна-пазнавальнай гульнёй “Наша хата мовай багата” для вучняў 5 “А” класа.

  Спадзяемся, што мерапрыемствы, якія прысвяцілі беларускай мове, нікога не пакінулі абыякавымі, і, мы, настаўнікі, разам з нашымі вучнямі змаглі данесці да ўсіх тое, што павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса, - гордасць за сваю мову!