Архив новостей - СШ №8 г.Кобрина
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.02.2025

Міжнародны дзень роднай мовы

У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў школе прайшло шэраг мерапрыемстваў. Усе яны былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў падлеткаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.

Ва ўсіх класах прайшлі класныя і інфармацыйныя гадзіны “21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы”, прысвечаныя беларускаму слову.

Для вучняў 8-9 класаў быў арганізаваны прагляд трагікамедыі А. Макаёнка “Трыбунал” у Кобрынскім ДК.

Членам журы, якія ацэньвалі вучняў 5-11 класаў на конкурсе чытальнікаў, выпала складаная задача, бо кожны з канкурсантаў быў яркі, таленавiты і эмацыянальны. Абвясціўшы вынікі, члены журы падзякавалі ўсім удзельнікам за іх любоў да роднага слова, шчырасць выканання і артыстызм.

Сямікласнікі сваё паэтычнае майстэрства дэманстравалі пад час паэтычных хвілінак “Мову родную люблю, мовай вельмі даражу!”

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры праверылі арфагрфічную і пунктуацыйную пільнасць сваіх вучняў, арганізаваўшы дыктоўку “Неацэнны скарб”.

Скончылася святкаванне 22 лютага інтэлектуальнай гульнёй -конкурсам “Беларуская скарбонка” для вучняў 8-ых класаў і інтэлектуальна-пазнавальнай гульнёй “Свайго ні гуку не забыць” для вучняў 6 “А” класа.  Пяцікласнікі спрабавалі свае сілы ў конкурсе “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”.

Спадзяемся, што мерапрыемствы, якія прысвяцілі беларускай мове, нікога не пакінулі абыякавымі, і, мы, настаўнікі, разам з нашымі вучнямі змаглі данесці да ўсіх тое, што павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса, - гордасць за сваю мову!