Архив новостей - СШ №8 г.Кобрина
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.02.2026

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы.

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта асаблівы дзень для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы. Родная мова – гэта памяць продкаў, мудрасць пакаленняў. Мова аб’ядноўвае нас у нацыю.  Гэтае свята нагадвае нам, што мова – гэта наша гісторыя, гэта душа нашага народа.

На праяцягу тыдня ў школе ладзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму цудоўнаму святу, з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, фарміравання цікавасці да яе вывучэння, развіцця моўнай культуры вучняў і выхавання любові і павагі да беларускай культуры.

Ва ўсіх класах прайшлі классныя або інфармацыйныя гадзіны “21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы”, прысвечаныя беларускаму слову.  

У фае школы была аформлена выстава з выказваннямі беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, з інфармацыяй аб этапах станаўлення і развіцця беларускай мовы. На выставе былі прадстаўлены цікавыя факты пра беларускую мову.

З вучнямі было праведзена анкетаванне “Для мяне беларуская мова – гэта …”  Многія вучні адзначылі, што для іх беларуская мова – гэта мова іх продкаў, гэта Радзіма, Бацькаўшчына, родны народ, душа народа,  гэта частка жыцця, сувязь з традыцыямі, неацэнны скарб,  сонца, жыццё, будучыня…

Вучні пачатковых класаў сталі ўдзельнікамі гульняў і конкурсаў “Пагуляем у роднае слова”, “Таямніцы роднай мовы”, “У роднай мове роднае карэнне”, “Перакладчыкі”, класных гадзін “Мілагучнасць мовы беларускай”, “Беларуская мова у сусветным сузор’і моў”, “Любіце, ведайце і шануйце родную мову”. Малодшыя школьнікі прынялі ўдзел у алімпіядзе па беларускай мове.

Вучні 5-х класаў напісалі дыктант “Мова – скарб”, а вучні 6-х класаў на ўроках вызначылі лепшых знаўцаў беларускай мовы. Для вучняў 5-х і 6-х класаў настаўнікамі былі арганізаваны перапынкі з карысцю, на якіх яны слухалі беларускія песні, разгадвалі загадкі, складвалі пазлы, пісалі свае любімыя беларускія словы на стэндзе “ Як кветкі прыгожыя словы роднай мовы маёй”.

19 лютага вучні 8-х і 10-х класаў акунуліся ў беларускую міфалогію і сталі ўдзельнікамі свята “Дэфіле-прадстаўленне славянскіх багінь”.

20 лютага ў фае разгарнулася вясёлае і прыгожае свята “Шырокая масленіца”. Вучні 8-х і 9-х класаў цікава прэзентавалі святочныя сталы, аформленыя ў стылі масленічных гулянняў.

21 лютага вучні 6 “Б” і 6 “Е” класаў прынялі ўдзел у захапляльнай гульні “Моўны калейдаскоп”. Яны перакладалі словы, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, чыталі шыфроўкі, успаміналі вершы беларускіх паэтаў і самі спрабавалі складаць вершы.

Вучняў 5 “Г”, 5 “Д” і 5 “Е” класаў  захапіла  квэст-гульня “Літаратурная адысея”. Удзельнікі падарожнічалі па станцыях. На кожнай іх чакала цікавае заданне.

Вучні 7 “А” і 7 “Д” класаў

Дзевяцікласнікаў чакала цікавая сустрэча з аўтарам паэтычнага зборніка “Сэрца на паперы пакідаю” Кацярынай Мізерыяй, выпускніцай нашай школы. Сустрэча атрымалася вельмі цёплай, душэўнай і цікавай. Дзеці з захапленнем і цікавасцю слухалі маладую паэтэсу, задавалі пытанні, чыталі вершы Кацярыны Мізерыі на памяць, чым выклікалі вялікую ўдзячнасць паэткі.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры вельмі спадзяюцца, што праведеныя мерапрымствы пакінулі след у сэрцы кожнага ўдзельніка і сталі яшчэ адным крокам да захавання нашай культуры. Давайце ганарыцца нашай мовай! Давайце размаўляць на ёй! Няхай кожны дзень будзе для нас днём роднай мовы!