Отчёты по мероприятиям - СШ №8 г.Кобрина
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Отчёты по мероприятиям

26.02.2024

У шосты школьны дзень, 24 лютага, прайшло некалькі мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы.

       У шосты школьны дзень, 24 лютага, прайшло некалькі мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы.

     Мэта мерапрыемстваў – развіццё пазнавальнай актыўнасці і маўленчай культуры вучняў, іх творчых і інтэлектуальных здольнасцей; фарміраванне ўмення працаваць у камандзе; выхоўванне пачуцця любові і павагі да беларускага слова, роднай зямлі.

      Інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Наша хата мовай багата” адбылася паміж дзвюма камандамі 5 “А” класа: “Літарынкі” і “Лінгварыкі”. Каманды павінны былі па чарзе выбіраць тэму (адну з пяці: “Ведай роднае слова”, “Кніга адкрывае свет”, “Сказаў як звязаў”, “Скарбы краіны”, “Славутыя мясціны Беларусі”) і кошт пытання (ад 10 да 50 балаў). Вучні з задавальненнем выконвалі заданні па мове, літаратуры, шукалі адказы на загадкі, працавалі над прыказкамі, разгадвалі крыжаванкі, “вандравалі” па родным краі, успамінаючы назвы славутых мясцін Беларусі. Усе дзеці хваляваліся за вынікі гульні, кожны імкнуўся прынесці пераможныя балы сваёй камандзе. У спаборніцтве перамагла каманда “Літарынкі”, якая набрала большую колькасць балаў. Усе ўдзельнікі гульні атрымалі салодкія прызы.

Вучні 7 “Б” і “Е” класаў удзельнічалі ў “Свяце роднай мовы “Беларуская скарбонка”. Спачатку мерапрыемства ва ўступным слове Мароз А. М. і Аляхновіч А. М., настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, расказалі пра Міжнародны дзень роднай мовы, аб тым, што мова – найвялікшая каштоўнасць кожнага народа. А потым пачалася гульня. Вучням былі прапанаваны наступныя конкурсы: “Інтэлектуальная размінка”, “Конкурс капітанаў”, “Выдатныя асобы Беларусі. Галерэя славутасцей”, “Старонкі незабыўнай класікі”, “Конкурс “Паэтычны”, “Сёння ў нашай хаце свята”, “Скарбонка народнай мудрасці”, ”Фразеалагізмы – залацінкі народнай мовы”,   “Словаведы”, “Шукаем таленты. Чытаем і спяваем па-беларуску”. Удзельнікі гульні адказвалі на пытанні, чыталі вершы, спявалі, дэманстравалі артыстычнасць, вынаходлівасць, увагу. Мерапрыемства падлеткам вельмі падабалася.

В этот же день состоялся весенний турнир Районного чемпионата интеллектуальных игр ”Что? Где? Когда?” . Команда нашей школы “Книжные черви” в составе Охримук Анастасии, Ярошук Виктории, Заруба Анастасии, Климук Анны, Денисова Александра, Фарбея Владислава заняла 3-е место среди учащихся 8-9 классов. Поздравляем! Молодцы!