Отчёты по мероприятиям - СШ №8 г.Кобрина
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Отчёты по мероприятиям

09.12.2017

Юбілею Якуба Коласа прысвячаецца…

Каласавіны ... Гэтак прыгожа  было названа  святочнае мерапрыемства, прысвечанае 135-годдзю Якуба Коласа, якое адбылося ў нашай школе  9 снежня.  Ужо больш за стагоддзе людзі захапляюцца чысцінёй, мілагучнасцю і непаўторнасцю паэзіі  і прозы вялікага класіка нацыянальнай  літаратуры.  Але яго творы не губляюць актуальнасці і сёння, тамушто ў іх можна знайсці  адказы на важныя жыццёвыя пытанні.  Менавіта гэта  даказалі  юныя артысты 4 і 5 класаў, якія прапанавалі   ўвазе гледачоў   інсцэніроўкі  твораў  Коласа і выразнае чытанне  яго вершаў.

     Нягледзячы на ​​тое, што «Каласавіны» праводзіліся халоднаю парою, у зале было цёпла і светла  ад той памяці, якую моладзь захоўвае  ў сваіх  сэрцах  аб   знакамітым беларусе .